Общие “Лунаход” на ферме і аградрон у полі – рэаліі АПК
У час анкетавання наконт выбару будучай прафесіі 39 навучэнцаў нашага раёна выказалі жаданне звязаць жыццё з прафесіямі сельскагаспадарчай галіны.
Каб школьнікі ўмацаваліся ў выбары, аддзелам адукацыі і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама было прынята рашэнне арганізаваць для іх прафарыентацыйнае мерапрыемства на вытворчасць. Аб’ектамі для экскурсіі з пагружэннем у тэхналагічныя працэсы былі выбраны малочнатаварная ферма “Раготна” ААТ “Дварэц-Агра” і Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.
У Раготна старшакласнікаў і педагогаў сустракалі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Дожын, галоўны заатэхнік фермы Віталій Бакей, заатэхнік Тамара Ёдзік.
Перад пачаткам экскурсіі Віталій Шулейка скіраваў увагу юных …










