
Дэпутацкія клопаты. Знаёмства з прамысловасцю Дзятлаўшчыны
У ходзе рабочага візіту сенатар Андрэй Жамойда разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім наведаў адзін з флагманаў прамысловасці Дзятлаўшчыны – Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир”.
Удзельная вага прадпрыемства ў аб’ёме прамысловай вытворчасці раёна складае 28,9 %. Калектыў філіяла – 195 чалавек, пры гэтым выручка за 9 месяцаў гэтага года склала больш за 70 мільёнаў рублёў. Тэмп росту чыстага прыбытку ў параўнанні да аналагічнага перыяду мінулага года – 299,3 %. Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” – экспартаарыентаванае прадпрыемства, больш за 98 % прадукцыі якога пастаўляецца ў Расійскую Федэрацыю, а вось сыравіну для вытворчасці прадукцыі выкарыстоўваюць сваю, дзятлаўскую.
Дырэктар прадпрыемства Андрэй Жыдко …